Георгій Марчук Прэзентацыя скачать

Георгій Марчук Прэзентацыя скачать.rar
Закачек 1941
Средняя скорость 6065 Kb/s

Георгій Марчук Прэзентацыя скачать

Литература 4 класс

«Стихи Сергея Есенина» — Работа над новым материалом. Есенин Сергей Александрович. В этом мире я только прохожий. Урок понравился. Совершенствование навыка выразительного чтения. Ветер дует нам в лицо. С добрым утром. Москва. Живые картины. Литературное чтение. Жить нужно легче. Анализ стихотворения С.Есенина. Задремали звезды золотые. Творческая работа в группах. Вражда племён. Мне было интересно.

«Остер» — Будущий писатель родился в Одессе в семье портового механика. М. Горького на отделение драматургии. Сегодня мы поговорим о г.остере. В 1969 г. возвращается в Одессу. Принимал участие в создании президентского сайта для детей в 2004 году. В 1975 г. вышла первая детская книжка. Григорий Бенционович Остер, Россия, 27.11.1947. Учится заочно.

«Инсценировка басни «Квартет»» — Костюм соловья. Костюм мартышки. Работа с текстом басни. Басни И.А. Крылова. Веб-квест. Обсуждение выполненных заданий. Режисёры. Костюмеры- декораторы. Инсценирование басни И.А. Крылова . Отчёт артистов. Роли. Костюм козла. Рефлексия. Артисты. Басня И.А.Крылова . Сценаристы-литераторы. Отчёт режиссёров. Отчёт сценаристов-литераторов. Отчёт костюмеров-декораторов.

«Плещеев «Дети и птичка»» — Как рано улетают птицы. Книги. Прочитайте пословицы. Как автор называет детей. Учился в школе гвардейских прапорщиков. Сборник стихов. Алексей Николаевич Плещеев. Чтение по ролям. А.Н. Плещеев «Дети и птичка». Любимый поэт русской молодежи. Дети и птичка.

«Характеристика программ по чтению» — Личностный культурно-эстетический тезаурус. Художественное произведение. Снежная королева. Устное народное творчество. Основные виды устной и письменной речи. Задачи начального обучения. Сумма определенной разрозненной информации. План к тексту художественного произведения. Представить культурный «минимум». Сказки народов мира. История литературы. Литературное образование в школе. Развитие навыков речевой деятельности.

«Мифы и легенды Древней Греции» — Богиня Афина. Древнегреческие боги. Главные боги. Гибель медузы. Писцы. Новые открытия. Мифы исчезнувших цивилизаций. Предсказание. Мифы Древней Греции. Персей. Индуистские мифы. Помощь богов. Олимпийские боги. Нимфы.

Всего в теме «Литература 4 класс» 68 презентаций

Презентация была опубликована 4 года назад пользователемВалерий Хмырин

Похожие презентации

Презентация на тему: » Георгій Васільевіч Марчук. Георгій Марчук нарадзіўся 1 студзеня 1947 г. у горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёна. Гэта самабытнае Палессе са савім спрадвечным.» — Транскрипт:

1 Георгій Васільевіч Марчук

2 Георгій Марчук нарадзіўся 1 студзеня 1947 г. у горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёна. Гэта самабытнае Палессе са савім спрадвечным укладам жыцця, сваімі легендамі і традыцымі. Пасля заканчэння сярэдняй школы – 2 у Давыд-Гарадку (1965) працаваў у мясцовым клубе, затым у Столінскім раённым клубе на розных пасадах: ад кіраўніка драматычнага гуртка, метадыста да мастацкага кіраўніка.

3 У 1973 г. Г. Марчук скончыў завочнае аддзяленне па спецыяльнасці тэатразнаўства Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1969 г. у Мінску — асістэнт кінарэжысёра кінастудыі «Беларусьфільм». У гг. — слухач Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. З 1980 г. — кінарэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм», у гг. — загадчык літаратурнай часткі тэатра-студыі кінаакцёра кінастудыі «Беларусьфільм». Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1983 г.

4 У друку Г. Марчук пачаў выступаць з гумарэскамі, замалёўкамі ў 1966 г. (столінская раённая газета «Навіны Палесся»). Першая аднаактовая п’еса «Выкраданне Алёны» (1971) адзначана прэміяй на рэспубліканскім конкурсе драматургіі. Аўтар шматлікіх аднаактовых п’ес, сярод якіх «Новыя прыгоды Несцеркі» (пастаўлена ў 1980), «Магіла Чынгісхана» (надрукавана і пастаўлена ў 1981), «Дыскатэка» (пастаўлена ў 1981), п’ес- казак «Чаканне сабакі Тэафіла» (пастаўлена ў 1979), «Загадка каралевы Аварыі» (1980), «Ці кормяць ваўка ногі» (1982), «Тушканчык і чароўны чамаданчык» (1986). Творы пісьменніка

5 Г. Марчук напісаў камедыі «Люцікі-кветачкі» (пастаўлена ў 1974), «Цвярозы дзень Сцяпана Крываручкі» (пастаўлена ў 1985), «Вясёлыя, бедныя, багатыя» (пастаўлена ў 1986), «Альдона, Анета, Анфіса» (пастаўлена ў 1986), «Дарога ў рай», «Калі заспявае певень» (абедзве пастаўлены ў 1990). Па сцэнарыях пісьменніка пастаўлены тэлефільмы «Вясковы эрудзіт» (1985), «Запрашэнне» (1988). Адзін з аўтараў сцэнарыя дакументальнага кінафільма «Вяртанне Забэйды- Суміцкага» (зняты ў 1990). Г. Марчук працуе і ў галіне прозы. Выйшлі кнігі казак «Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына» (1986), раманы «Крык на хутары» (1983), «Прызнанне ў забойстве» (1985), «Кветкі правінцыі» (1986), «Вочы і сон» (1990), «Сава Дым і яго палюбоўніцы» (1990).

6 Творчае крэда Кожнаму з твораў пісьменніка ўласцівы глыбокі псіхалагізм, вострыя сюжэты, праўда жыцця, філасафічнасць. У сваіх драмах, камедыях і трагедыях ён разглядае вечны канфлікт духоўнага і матэрыяльнага, высмейвае крайнасці чалавечай натуры, уздымае пытанні адказнасці кожнага перад Богам і людзьмі. Стылю Г. Марчука, як драматурга, уласцівыя арыгінальныя сюжэты, бліскучыя дыялогі, гумар і высокае напружанне трагедыйных сітуацый. Застаючыся рэалістам, ён вельмі тонка ўдакладняе свой рэалізм элементамі сімвалізму, рамантызму, іншасказання. Сярод герояў яго камедый сустракаюцца і такія персанажы, як Грэх, Раб Божы, Чорт, Анёл, Дабрадзейнасць. Пісьменніку атрымалася ў творах паказаць гісторыю Палесся, Беларусі, яе народа праз прызму ўспрымання гісторыі чалавецтва, убачыць сакраментальную аснову, якая аб’ядноўвае народы планеты.

7 Традыцыі і наватарства Георгій Марчук выступае ў друку і як публіцыст, філосаф з эсэ аб духоўнасці, аб веры, Богу, душы. Упершыню ў гісторыі славянскай літаратуры пісьменнік напісаў дзве трагедыі з гісторыі Старажытнай Грэцыі – «Менелай, Алена і Парыс», «Арэст і Кассандра», — у якіх па-свойму арыгінальна апавядае аб Траянскай вайне, аб каханні, вартасці старажытных грэкаў. Асобныя творы пісьменніка перакладзены на рускую, англійскую, літоўскую, украінскую, казахскую, балгарскую, румынскую, таджыкскую, фінскую, польскую і македонскую мовы.

8 Родныя вобразы дзяцінства… «Падарожнічаем разам з пісьменнікамі» так назваў сваю прадмову да кнігі падарожных эсэ і нарысаў «За мостам майго дзяцінства» галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч. Разам сабраны расповеды пісьменнікаў Беларусі пра свае родныя мясціны. Георгій Марчук, Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Алесь Марціновіч, Юрась Нераток, Іван Чарота, Мікола Мятліцкі, Леанід Левановіч, Алена Брава, Навум Гальпяровіч, Алесь Гібок- Гібкоўскі, Уладзімір Сцяпан і многія іншыя паэты, празаікі вяртаюцца ў сваё дзяцінства, юнацтва, расказваюць пра бацькоў, родныя паселішчы, першых настаўнікаў. Шчымлівыя, эмацыйна насычаныя мастацка-публіцыстычныя ўспаміны пра далёкае, а для кагосьці нядаўняе ўчора папярэдне друкаваліся ледзьве не штотыдзень на старонках газеты «СБ. Беларусь сегодня» пад рубрыкай «Што ні край, то звычай».

9 Фільмаграфія Па сцэнарыях пісьменніка зняты многія фільмы: Пісьмо Феліні; Яблык месяца; Кветкі правінцыі і інш.

Я ад цябе далека, у іншым горадзе. Ты нават не ведаеш, калі б прыйшла на некалькі хвілін у свой дзень анёла адтуль, адкуль яшчэ ніхто не вяртаўся, якімі б словамі я цябе сустрэў. Я здагадваюся, чым пацікавілася б ты, угледзеўшы мае трохі азызлыя шчокі і глыбокія маршчыны на лбе: «Ці не хварэеш, сынок?» Папрасіла б паказаць праўнучку, якую назвалі тва1 м імем, пацікавілася б: «Дзе ўсе нашыя, як хата?»

Нашых і не паменшала, і не пабольшала. На месца тых, хто пайшоў за табой, прыйшлі, дзякаваць Богу, новыя сваяк1. Нешта вельмі даўно ніхто не дасылае лістоў і пасылак з яблыкамі ды салам. Сябровачкі-аднагодкі твае ўсе паўмірал1, а мае аднакласніцы ўсе пайшлі на пенсію. Хаты няма. На нашым пляцы чужыя людзі збудавалі камяніцу. Царкву, у якой ты вянчалася 1 ў якой цябе адпявалі, адрадзілі, адрамантавалі наноў Адсвяткавалі дзевяцісотгоддзе гарадка. Які ж прыгожы, велічны помн1к паставілі заснавальніку князю Давыду. Шкада, што стаіць ён горда адзін, без людзей, якія з ім прыехал1. Нашы продкі. Людзі зноў баяцца голаду, як і колісь, 1 меней нараджаюць дзяцей. Па-ранейшаму ўсе гандлююць насеннем і гуркамі Гоняць кароў на пашу ды моляцца, каб быў ураджайны на бульбу год. Ты сварылася: «Не прыдумляй, сынок, кажы праўду, б1ць не буду». А я прыдумляў і стаў пісьменн1кам. У творах малюю твой партрэт і пішу твой характар, даруй. Як ты 1 ўсе гарадчукі, люблю кіслае малако, топленае 1 бабку на патэльні. Старэйшыя за мяне сын тваёй сястры Коля 1 яе дачка Маня. За мной 1дуць дзеці тваіх братоў Таня, Маруся, Лена. Мы ўсё бл1жэй 1 бл1жэй да вахты, да якой ты не дажыла, бо пайшла вельм1 маладой. Я ахвотна п1шу і пра гарадчукоў, часцяком 1х прыхарошваючы, бо людзі, як і пры табе, сустракаюцца розныя: і злыя, і нядобрыя, і зайздросныя. Як успомню, што й яны ўсе памруць, то й нечу іх ганьбіць. Не асуджаю. Словы “так” і “не” належаць Богу, і чалавек мусіць выкарыстоўваць іх вельмі асцярожна. Ты прывяла мяне на Божы свет, узяла за руку, паказала вуліцы, царкву, вадзіла на навагоднюю ёлку і да прычасця, прывяла ў школу, на старым-старым цвінтары паказала магілы продкаў. Я іх не запомніў, каюся. Грэшны. Мала часу-цябе ўжо анёлы прыспешваюць. Трэба казаць тое, з чаго пачаў. Дык вось, я цябе сустрэў бы словамі:”Мамо, не було і дня, каб я не ўспамінаў цябе”.

Хачу… каб палажылі ў роднай зямельцы на старэнькіх могілках, якія маўкліва ахоўваюць продкі: жвавы дзед, сціплая бабуля, ласкавая маці, працавітыя дзядзькі ды ўвішныя цёткі. Калі ж не знойдзецца месца, хачу, каб паклалі ля царквы, каб хоць духам, ценем, а ўсё бліжэй да Гарыні хуткаплыннай, Царкоўнай гары, роднай вуліцы. Як гэта прыемна — быць сярод таго, што ўтварыла характар, паўплывала на пачуцці і замацавала адметнае.

Хачу…каб побач спяшаліся дзеткі ў школу, каб прыселі на лаўку старыя дзяды, нетаропка пагаманілі. Хачу, каб грукацеў воз па бруку і каб у святы, асабліва на Вялікдзень, дзеці бегалі вакол царквы, кідалі ўгару запаленыя шышкі…можа, адна з іх ўпадзе з неба і на мяне. Хачу чуць лёгкі пошум ясеняў, ліпаў закасцельных, звон бомаў над галавой. Сонца асабліва прыгожа, асвятляючы купалы, пасылае ад іх промні на вокны і дахі хат. У прастольныя святы, на Казанскую прыедуць з суседніх мястэчак і вёсак па міласціну жабракі, сляпыя музыкі. О, колькі радасці будзе ад сціплых гукаў гармоніка. Хачу, каб лашчыў, лятаў нада мною даўка-прыемны пах чаромхі і густы пах бэзу. Хачу…чуць, як радуецца жыццю на званіцы ластаўка, як спявае шпак і сварацца вароны. Уначы ляжаць не боязна. Будуць вяртацца з вяселляў, улазінаў, адведак, будзе гаспадар, выпіўшы, спяваць, а жонка таўчы яго ў плечы. Хачу чуць іх песні, лаянку, лпч дзіцяці, якога, як колісь мяне, прынясуць у храм хрысціць. На Радаўніцу, Пакровы нехта абавязкова прыйдзе, пакладзе на магілку чырвоныя яйкі, пасху, чарачку, свечачку, кветачку. Распусціцца акацыя. Дзіця, седзячы на плячах у бацькі, пацягнецца да бялюткіх ландрынак дрэва. У суботу ды нядзелю, калі моладзь збярэцца ў клуб на танцы, будзе пранізваць марозную прастору, несціся аж да зорнага неба шчымліва-журботная мелодыя танга, гарэзлівая полька.

Хочу…каб роснай раніцаю ў першым жнівеньскім тумане гналі побач па вуліцы на пашу каровак, авечак, каб ляніва брахаў сабака, падганяючы іх. Толькі тут, у родным мястэчку, ціша будзе не палохаць, а лашчыць раўнавагай і спакоем. Як хораша! Усё побач. Усё тваё. Роднае. Вечна зменлівае і пастаяннае ў нязменнасці.

Не хачу…не хачу…паміраць не хачу!

Мне падалося, што пасля гэтых слоў ты, як заўсёды, падтрымаеш мяне і ўмацуеш мае жыццёвыя сілы:”Так, сынок, не памірай. На зямлі столькі добрага, прыгожага, столькі любові разліта, што не паспяваеш наталіць душу і напалову. Прызнавайся ўсяму жывому ў каханні, бо ў старасці на гэта не хопіць часу”.

У царкве Казанскай Божай Маці спяваў невялікі хор мясцовых пеўчых. Спявалі, як заўсёды, хораша і ўзнёсла. У паўсілы пеўчыя не спяваюць. Я стаяў як зачараваны ля царкоўнай брамы і слухаў, слухаў, слухаў…Сцішылася прырода. Аж да нябёсаў неслася: “Господи, да исправится молитва моя…”


Статьи по теме